Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Паважаны наведвальнік!
 Звярнуцца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта можна некалькімі спосабамі:
* запісацца на прыём да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама * напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Леніна, 18
 * накіраваць электронны зварот, выкарыстоўваючы сэрвіс https://обращения.бел.
Для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязанай з дзейнасцю ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, можна патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне
+ 375 1563 67351 з 8.00 - 13.00 гадзін, з 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
 Патэлефанаваць на «Прамую тэлефонную лінію» да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама можна па нумары + 375 1563 61251 з 9.00 да 12.00 гадзін згодна з зацверджаным графікам.


Сельскагаспадарчая галіна Дзятлаўскага раёна прадстаўлена 8 сельскагаспадарчымі арганізацыямі, з іх 3 камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы: КСУП «Войневічы», КСУП «Жукоўшчына», КСУП «Хвіневічы», 2 адкрытыя акцыянерныя таварыствы: ААТ «Граніт-Агра» і ААТ «Дварэц-Агра», сельскагаспадарчы філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» «АграМілк», 2 таварыствы з абмежаванай адказнасцю ТАА «РАДАНАГРАПОЛ», ТАА «РАДАНАГРА».
На тэрыторыі раёна вядуць гаспадарчую дзейнасць 15 фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў, якія знаходзяцца ў валоданні сельскагаспадарчых арганізацый складае - 56,1 тысячы гектараў, плошча раллі – 38,5 тысячы гектараў. У сярэднім на адно сельскагаспадарчае прадпрыемства прыпадае 7,0 тысячы гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў і 4,8 тысячы гектараў раллі. Разараныя зямель складае 68,6%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельскохозяйственных угодий составляет 49,7 головы, в том числе коров молочного направления –19,3 головы, свиней на 100 га пашни – 41,5 головы.
У галіне сельскай гаспадаркі працее больш за 1,5 тысяч работнікаў.
У галіне раслінаводства асноўныя віды прадукцыі: зярно,  цукровыя буракі, бульба, рапс, льнотраста, кукуруза.
Спецыялізуюцца на вырошчванні бульбы 3 сельскагаспадарчыя арганізацыі: ААТ “Дварэц-Агра”, КСУП “Жукоўшчына” і КСУП “Хвіневічы".
Вытворчасцю цукровых буракоў займаюцца ў ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”, КСУП “Жукоўшчына” і КСУП “Хвіневічы".
У КСУП “Жукоўшчына” вырошчваюць гародніну і плады.
У галіне жывёлагадоўлі асноўныя віды прадукцыі: малако, мяса буйной рагатай жывёлы і свіней, развіваюцца авечкагадоўля і трусагадоўля.
Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы складае больш за 28,0 тысяч галоў, у тым ліку кароў малочнага напрамку – 10820 галоў.
 Вытворчасцю малака ў раёне займаецца 20 малочна-таварных ферм, 15 з якіх пабудаваны і рэканструяваны па новых тэхналогіях з беспрывязным утрыманнем жывёлы. На дадзеных малочна-таварных фермах змяшчаецца 88,5 адсоткаў пагалоўя малочных кароў і вырабляецца 92,5% малака.
У раёне функцыянуе свінагадоўчы комплекс па адкорме і вырошчванні свіней "Варакомшчына” ў ААТ “Граніт-Агра", дзе ўтрымліваецца каля 16,0 тысяч пагалоўя свіней.
КСУП “Хвіневічы" займаюцца развядзеннем і рэалізацыяй трусоў і авечак. Колькасць пагалоўя трусоў складае больш за 1,4 тысячы галоў і каля 900 галоў авечак.
Сельскагаспадарчымі арганізацыямі забяспечваецца штогод рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг, якая за 2024 год склала 134,2 мільёна рублёў (108,4% да 2023 года).
Для паспяховага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці абнаўляецца машынна-трактарны парк, праводзіцца рэканструкцыя і будаўніцтва вытворчых сельскагаспадарчых аб'ектаў.
У 2024 годзе камбайнавы парк сельскагаспадарчых арганізацый папоўніўся 2 адзінкамі збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці ТАА «Гомсельмаш». Для возкі арганікі набыты паўпрычэпы спецыяльнай умяшчальнасцю ад 20 да 25 тон - 3 адзінкі. Пастаўлены ў гаспадаркі пагрузчык “Амкадор”, трактар маркі «Беларус-3522».
Асноўнымі задачамі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці ў раёне з'яўляецца забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельскагаспадарчых арганізацый, канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павелічэнне даходаў работнікаў.




адно акно