Служба «адно акно» Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас |
вул. Леніна, д. 18, каб. 101 (першы паверх), г. Дзятлава, 231471 |
Рэжым працы |
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца - з 8.00 да 17.00; Серада з 8.00 да 20.00; Выхадны: субота, нядзеля |
Кантактныя |
(8-01563) 27-1-61, 142 |
Спецыялісты службы |
Ганчар Станіслава Станіславаўна |
Вышэйстаячы орган - Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3).
Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:
1. Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асобаў за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
2. Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
3. Аказанне бясплатнай кансультацыйнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
4. Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
5. Выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Для аказання грамадзянам кансультацыйнай дапамогі пры райвыканкаме створана дыспетчарская служба (па прынцыпе «гарачай лініі») – тэл. 27-1-61
У службе «адно акно»:
- ажыццяўляецца выдача унікальнага ідэнтыфікатара – сродкі ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры атрыманні электронных паслуг праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг (спецыяльнага лагіна (імя ўліковага запісу грамадзяніна) і пароля);
- вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».
Кніга заўваг і прапаноў Дзятлаўскага райвыканкама знаходзіцца ў кабінеце №101 (служба «адно акно»).
Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў – Ганчар Станіслава Станіславаўна - галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама; у яе адсутнасць - Панкевіч Марына Лявонаўна – намеснік начальніка аддзела юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Дзятлаўскага райвыканкама.
Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў. Падача адміністрацыйнай скаргі