17.06.2025
Візіт дабрыні
Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім з падарункамі наведала юных гасцей з Данбаса, якія прыехалі на адпачынак у дзіцячы санаторый “Баравічок”. Група з 28 вучняў пачатковых і сярэдніх класаў прыбыла ў наш раён разам з настаўнікамі і медыцынскай сястрой, каб адпачыць, паправіць здароўе і даведацца больш пра Беларусь. У нефармальнай размове дзеці расказалі гасцям пра сябе, што ім тут вельмі падабаецца, выказалі жаданне пазнаёміцца з гісторыяй беларускай зямлі і наведаць памятныя для беларусаў месцы, якія нагадваюць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.