21.08.2025
У Гродне прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў
Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна прыняла ўдзел у педагагічнай канферэнцыі. Нашы педагогі былі адзначаны на абласным узроўні. Настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Вольга Старыкава ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці. Святлана Кетка, настаўнік-метадыст гімназіі № 1 горада Дзятлава, узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.