Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
30.05.2025

Танцы, падарункі, мыльныя бурбалкі, дзіцячы смех

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у нашым раёне стартавала святочная праграма. Пачалася яна з урачыстасці ў гімназіі № 1 горада Дзятлава: да сваіх шэфаў, якія падрыхтавалі шмат цікавага, завіталі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і замяшчальныя сем’і раёна. Парадаваць іх з падарункамі і пажаданнямі прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, аддзела адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, партыі “Белая Русь”, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Таварыства Чырвонага Крыжа, “БРСМ”, “Беларускі дзіцячы фонд”, савета ветэранаў, раённых прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Андрэй Лішко.