18.06.2025
Старшыня партыі і грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алег Раманаў наведаў Дзятлаўшчыну
Разам з кіраўніцтвам Дзятлаўскага раёна ён завітаў да юных гасцей з Данбаса, якія праходзяць аздараўленне ў санаторыі “Баравічок”. Група з 28 вучняў пачатковых і сярэдніх класаў прыбыла на Дзятлаўшчыну разам з настаўнікамі і медыцынскай сястрой, каб адпачыць, паправіць здароўе і даведацца больш пра нашу краіну, яе прыроду і гісторыю.