01.05.2025
Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – за мірную стваральную працу і дасягненні ў навуковай дзейнасці
На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці тым, хто стаў узорам працавітасці і адказнага стаўлення да любімай справы.