Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.07.2025

Падарункі не заканчваюцца

Дэлегацыя дзяцей з Данбаса адпачывала і падмацоўвала сваё здароўе на Дзятлаўшчыне, у дзіцячым санаторыі “Баравічок”, на працягу трох тыдняў. За гэты час пры падтрымцы арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна юныя госці здзейснілі шмат цікавых паездак, у тым ліку наведалі Мірскі замак, Белавежскую пушчу, пабывалі на прадпрыемствах ТАА “Ізакам”, ААТ “Молочный Мир”. Дзеці атрымалі шмат падарункаў і пачастункаў ад раённых уладаў, грамадскіх дзеячаў і арганізацый раёна, блогераў. Калектывы сельгасарганізацый Дзятлаўшчыны таксама не засталіся ўбаку ад дабрачыннай акцыі, завіталі да дзяцей з сюрпрызамі. Дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Мікалай Шых і яго калегі расказалі школьнікам пра работу сельскай гаспадаркі раёна і на памяць аб сустрэчы падарылі ім сучасныя навушнікі.