21.08.2025
Маршрут навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” пройдзе праз Дзятлаўскі раён
Штогод у нашай краіне маштабна святкуюць Дзень беларускага пісьменства. Па традыцыі, свята адзначаецца ў першыя выхадныя верасня. У рамках культурна-асветніцкага мерапрыемства праходзяць навуковыя канферэнцыі, падводзяцца вынікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі, арганізоўваюцца сустрэчы з беларускімі літаратарамі. У 2025 годзе святкаванне будзе праходзіць на Гродзеншчыне – у горадзе Лідзе. Чарговы Дзень пісьменства прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 500-годдзя выхаду кнігі “Апостал” Францыска Скарыны. Традыцыйна за некалькі дзён да пачатку свята праходзіць навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. Штогод яе ўдзельнікі выбіраюць новыя маршруты. Сёлета яны пройдуць па наступным: Мінск – Баранавіцкі раён – Зэльва – Казлоўшчына – Дзятлава – Ашмяны – Іўе.