05.08.2025
Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі
Адразу два аграрыі ААТ “Дварэц-Агра” дасягнулі тысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2025. Павіншаваць працаўнікоў з першымі поспехамі на жніве прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.