29.08.2025
Кар’ера, жыллё, крэдытаванне – усё для маладых спецыялістаў
На Дзятлаўшчыне адбылася сустрэча раённага кіраўніцтва з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі ў наш раён на свае першыя працоўныя месцы. Форум, які праходзіў у гімназіі № 1 горада Дзятлава, сабраў таксама кіраўнікоў раённых службаў, лідараў грамадскіх і прафсаюзных аб’яднанняў. Удзельнікі абмеркавалі праблемы, якія могуць хваляваць моладзь на пачатку працоўнага шляху, выслухалі пытанні ад маладых работнікаў і далі на іх кампетэнтныя адказы, а таксама давялі актуальную інфармацыю, якая паспрыяе не толькі прафесійнаму станаўленню, але і якаснаму адпачынку. https://diatlovonews.by/kar-era-zhylljo-kredytavanne-usjo-dlya-maladyh-specyyalista/