27.03.2025
Ірына Жэгала – выдатнік фінансавай сістэмы Беларусі
Нагрудны знак “Выдатнік фінансавай сістэмы” нашай зямлячцы ў час галіновай калегіі ўручыў выконваючы абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. Начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Жэгала была адзначана за паспяховае і сумленнае выкананне службовых абавязкаў, удзел у рэалізацыі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, дасягненне высокіх і стабільных паказчыкаў у рабоце.