28.03.2025
Дэпутацкія клопаты. Грамадзянам неабходна асабіста ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні
У час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім пазнаёміліся з ходам работ па навядзенні парадку на зямлі. Яны наведалі сельскія населеныя пункты Дварэцкага сельсавета, дзе ідзе актыўная работа па дэмантажы пустуючых будынкаў і добраўпарадкаванні тэрыторыі.