Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.05.2025

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Аўтапарад з інсталяцыяй на тэму ваенных гадоў

На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава разгарнулася святочная тэатралізавана-музычная праграма, якую падрыхтавалі для землякоў працоўныя калектывы і артысты Дзятлаўшчыны. Адна за адной па чарзе на цэнтральную пляцоўку свята выязджалі дзесяць машын, кожная з якіх адлюстроўвала фрагмент гісторыі нашага народа. Разам з імі госці мерапрыемства крок за крокам прайшлі ад перадваеннага 1941-га франтавымі шляхамі да пераможнай вясны 1945 года. Праграма ўключала ў сябе 10 эпізодаў, кожны з якіх расказваў сваю гісторыю.