16.06.2025
Аляксандр Бараноўскі ўзначаліў раённае аддзяленне партыі “Белая Русь”
16 чэрвеня ў райвыканкаме прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”. Удзел у яе рабоце прымалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. На пасаду старшыні раённага аддзялення партыі члены савета прапанавалі і аднагалосна падтрымалі пры галасаванні кандыдатуру Аляксандра Бараноўскага.