17.04.2025
Адзіны дзень інфармавання. Шанаваць памяць народа і берагчы сваю зямлю – запавет пакалення пераможцаў
17 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Абласная група пад кіраўніцтвам першага сакратара Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Андрэя Есіна сустрэлася з калектывам санаторыя “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”. Галоўнай тэмай абмеркавання стала надыходзячая юбілейная дата – 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ў гэты дзень працавалі інфармацыйныя групы старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, намеснікаў старшыні райвыканкама.