11.05.2025
11 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Слаўся, Беларусь, мая Айчына! 11 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З нагоды свята ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня адбыўся мітынг з рытуалам урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпусу, сілавых структур, ваеннага камісарыята, прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, установаў адукацыі.