Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.05.2025

Вучэнні. Шалёная ліса і мор рыбы

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна прадаўжаюцца вучэнні з практычнай адпрацоўкай дзеянняў сіл і сродкаў Дзятлаўскага раённага звяна Гродзенскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Адпрацавалі чарговыя ўводныя. Ратаўнікам паступіла паведамленне аб укусе лісой жыхара вёскі Каменка. З размовы з пацярпелым, высветлілася, што ліса шалёная. Работнікі ветэрынарнай станцыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія прыбылі на месца здарэння, правялі адлоў жывёлы, а пацярпелы шпіталізаваны ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Прыведзена ў гатоўнасць ахоўнае збудаванне грамадзянскай абароны, размешчанае на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета. Паблізу аграгарадка Вензавец у возеры КФГ “Перапёлачка” жыхарамі выяўлены масавы мор рыбы. Сумесныя дзеянні міжраённай ветэрынарнай лабараторыі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дазволілі спыніць пагрозу навакольнаму асяроддзю. Ірына КАМАРОВА