Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.05.2025

Вучэнні: дзіцячы сад № 2. Як праводзіць ёдапрафілактыку?

У другі практычны дзень вучэнняў па грамадзянскай абароне на Дзятлаўшчыне паступілі ўводныя аб неабходнасці правядзення ёдапрафілактыкі ў зоне забруджвання. Пляцоўкай для збору і інструктажу спецыялістаў быў выбраны дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава. На месца прыбылі ратаўнікі на чале з начальнікам аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалаем Дакучаевым і намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Баравіком, медыкі цэнтральнай раённай бальніцы, кіраўнікі і педагогі ўстановаў адукацыі раёна, прадстаўнікі сельвыканкамаў. Ёдапрафілактыка – эфектыўны метад абароны шчытападобнай залозы ад уздзеяння радыеактыўных ізатопаў ёду, якія паступілі ў арганізм чалавека. У якасці сродку для яе выкарыстоўваюць ёд-127  у форме ёдыду калію ці простага спіртавога раствору ёду ў дазіроўцы для дзяцей і дарослых. Аднак варта ведаць, што для гэтай працэдуры таксама існуюць супрацьпаказанні, таму праводзіцца яна строга пад кантролем медыкаў, на што і звярнулі ўвагу медработнікі, а таксама патлумачылі, якой павінна быць першая дапамога пры атручванні прэпаратамі ёду. На асаблівасцях работы з насельніцтвам у зонах радыяцыйнага забруджвання спыніўся і Мікалай Дакучаеў.