Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.04.2025

Не пакідаць без увагі людзей

    Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне, на якім разглядалася пытанне аб пажарна-прафілактычнай рабоце, праведзенай аглядавымі камісіямі раёна з пачатку года. У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Міхальчанка, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, члены рабочай групы.     Сяргей Казушчык паведаміў, што ў 2025 годзе на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны чатыры пажары, адзін чалавек загінуў, выяўлены 22 узгаранні сухой расліннасці. З пачатку года работнікамі РАНС абследавана 1401 домаўладанне, у выніку накіраваны 63 інфармацыі суб’ектам прафілактыкі, 18 пісьмаў дзецям пажылых грамадзян, меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў жылым сектары прыменены да 42 чалавек.     – Што тычыцца наведвання жылля катэгарыраваных грамадзян, гэту работу неабходна выканаць у сціслы тэрмін, каб потым быў час на ліквідацыю выяўленых недахопаў, – адзначыў Вадзім Бялятка. Старшыні сельвыканкамаў далі справаздачы па абследаванні домаўладанняў, якія стаяць на ўліку, агучылі пытанні, што ўзнікаюць на тэрыторыі сельскіх саветаў. Акрамя распаўсюджаных праблем, якія выяўляюцца, – няспраўная электраправодка, пячное ацяпленне, газавыя прыборы, – узнікае яшчэ адна: некаторыя грамадзяне не хочуць пускаць у дом членаў камісіі, размаўляць з імі. Як тут быць? – На тое мы служачыя, і наша задача – пераканаць чалавека ў тым, што гэта патрэбна не толькі правяраючым, але і яму самому. Не ідзіце ўсёй камісіяй, няхай зойдзе хаця б адзін супрацоўнік і ацэніць стан домаўладання. Калі адмаўляюць катэгарычна, пакідаць іх па-за ўвагай нельга, трэба шукаць індывідуальны падыход, будзем падбіраць іншыя меры ўздзеяння, – запэўніў Вадзім Аляксандравіч.     Андрэй Міхальчанка адзначыў, што ў Дзятлаўскім раёне работа па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў вядзецца, і станоўчыя вынікі адзначаюцца, падзякаваў за работу і выказаў спадзяванне, што ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі будзе прыносіць плён, людзі будуць заўжды адчыняць дзверы, давяраць і чакаць дапамогі. Напрыканцы пасяджэння Вадзім Бялятка нагадаў, што хутка пройдуць такія знакавыя мерапрыемствы, як свята 1 Мая, 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Дзень Дзяржаўнага Сцяга, Герба і Гімна, папрасіў звярнуць увагу на навядзенне парадку на тэрыторыях сельскіх саветаў, стан помнікаў, якія там размешчаны. Святлана ГРЫШЫНА