Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.05.2025

На Дзятлаўшчыне завяршыліся вучэнні МНС

Фінальны дзень абласных комплексных вучэнняў па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу быў не менш насычаным за папярэднія. У заключным этапе вучэнняў прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Сукач. Ён правёў трэніроўку па рэсурсным забеспячэнні падраздзяленняў Дзятлаўскага РАНС і адказаў на пытанні начальніка штаба грамадзянскай абароны раёна, намесніка старшыні райвыканкама  Дзмітрыя Баравіка. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння была змадэлявана надзвычайная сітуацыя – выбух балонаў са звадкаваным газам і ўзгаранне, у выніку ўмоўна пацярпелі чатыры чалавекі. У ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны самі работнікі газавай службы, ратаўнікі і аддзяленне хуткай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ, праведзена экстранная эвакуацыя работнікаў арганізацыі. Завяршальнай падзеяй вучэнняў стала практычная трэніроўка пасяджэння штаба грамадзянскай абароны пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага  пры ўдзеле кіраўнікоў служб і структурных падраздзяленняў райвыканкама з разборам схем рэагавання ў выпадку надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднагага характару. Былі абмеркаваны праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, гатоўнасць да няштатных сітуацый матэрыяльнай базы, транспарту, ключавых службаў раёна. Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалай Дакучаеў, які разам з калегамі на працягу тыдня інспекціраваў сістэму грамадзянскай абароны Дзятлаўшчыны, ацаніў яе станоўча. – Па выніках вучэнняў адзначаем добрую падрыхтоўку не толькі кіраўнікоў груп грамадзянскай абароны, але і аварыйных службыў. Было паказана граматнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі, змадэляваныя згодна з заданнем. Тэарэтычныя і практычныя ўводныя адпрацаваны арганізавана, без замінак. Прасочвалася наладжанае ўзаемадзеянне паміх службамі раёна ў вырашэнні тых ці іншых задач. Наталля АВЯРЧУК