Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.05.2025

На Дзятлаўшчыне праходзяць комплексныя вучэнні МНС

З 19 па 23 мая праводзяцца абласныя комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу. У ходзе мерапрыемства будуць правераны дзеянні органаў кіравання, сіл і сродкаў Дзятлаўскага раённага звяна Гродзенскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да практычных дзеянняў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Удзел у вучэннях прымаюць кіраўніцтва і службы грамадзянскай абароны раёна – медыцынская, інжынерна-тэхнічная, аховы грамадскага правапарадку, аховы сельскагаспадарчых жывёл і раслін, сувязі, гандлю і харчавання, транспартнага забеспячэння. У першы дзень усе адказныя службы прадаставілі на праверку ратаўнікам дакументацыю. Практычны збор адбыўся сёння на базе ДРБУ-119 пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, дзе прайшла праверка тэарэтычных ведаў, транспарту, тэхнічных прыстасаванняў, сродкаў індывідуальнай абароны. У час практычнай адпрацоўкі на працягу трох дзён будуць паступаць уводныя аб змадэліраваных, набліжаных да рэальнасці надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі раёна, якія адказным службам належыць ліквідаваць: падзеж буйной рагатай жывёлы, ратаванне людзей на вадзе, абрыў лініі сувязі, аварыі ў населеных пунктах, пажар на прадпрыемстве з пацярпелымі. Па выніках вучэнняў будзе дадзена ацэнка гатоўнасці службаў грамадзянскай абароны раёна да ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Наталля АВЯРЧУК