Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
26.05.2025

Як у Рыбаках гарэў лес

На чарговым этапе абласных вучэнняў па грамадзянскай абароне, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне, праверылі работу пажарнай дружыны Дзятлаўскага лясгаса. Згодна з уводнай інфармацыяй гарэў лес ва ўрочышчы Рыбакі. Работнікі арганізацыі павінны былі справіцца з сітуацыяй сваімі сіламі, без падтрымкі падраздзяленняў МНС. Ратавальнымі работамі кіраваў галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько. На месца здарэння прыбылі дзве аўтацыстэрны і мотапомпа арганізацыі разам з камандай, а таксама – падтрымка ад тэрытарыяльна найбліжэйшай сельскагаспадарчай арганізацыі – СГФ “АграМілк”. Пасля паспяховага завяршэння ліквідацыі ачага ўзгарання механізатары гаспадаркі правялі супрацьпажарнае абворванне. Куратары вучэнняў ад Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС падзякавалі калектыву лясгаса за зладжанае і хуткае рэагаванне, абмеркавалі з імі нюансы адпрацоўкі лясных пажараў. Наталля АВЯРЧУК