Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
27.03.2025

Бяспека вышэй за ўсё

Выхаванцы дзённага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Падарожжа» Хвінявіцкай сярэдняй школы пабывалі ў пажарнай часці Дзятлаўскага РАНС. Было цікава прайсціся па каравульным памяшканні, дзяжурнай дыспетчарскай службе, наведаць гараж, убачыць тэхніку, пасядзець у пажарнай машыне і нават прымерыць сапраўднае абмундзіраванне пажарнага (шлем, пальчаткі, пояс з інструментамі). Ратаўнікі расказалі дзецям пра цяжкую, але цікавую службу, прывялі прыклады з гісторый тушэння пажару і выратавання людзей і жывёл. Выхаванцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як правільна паводзіць сябеў час пажару, не дапусціць узгарання, выклікаць пажарную службу. Ангеліна МАЗУРА,     старшы выхавальнік лагера «Падарожжа» Хвінявіцкай сярэдняй школы