Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.04.2025

У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы памер базавай арэнднай велічыні (БАВ) устанавілі ў Беларусі: з 1 красавіка 2025 года яна складзе Br18,77, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Гэты памер базавай арэнднай велічыні ўстаноўлены з улікам індэкса спажывецкіх цэн за 2024 год у адносінах да 2023 года. "Нязначнае павелічэнне БАВ (на 5,7 працэнта) дазволіць прадоўжыць эфектыўна распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і кампенсаваць затраты арэндадаўцаў па аб'ектах арэнды без урону існуючаму ўзроўню дзелавой актыўнасці", - пракаменціравалі ў Дзяржкаммаёмасці. Было адзначана, што прапанова па змяненні памеру базавай арэнднай велічыні была аднагалосна падтрымана прадпрымальніцкімі структурамі ў рамках грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Дзяржкаммаёмасці.-0-