Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
10.06.2025

Абласныя адборачныя туры конкурсу "Уладар сяла" стартуюць у Беларусі 12 чэрвеня

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 12 чэрвеня стартуюць абласныя адборачныя туры рэспубліканскага конкурсу "Уладар сяла". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па рабоце з працоўнай моладдзю Цэнтральнага камітэта БРСМ Ганна Сапоцкая. "Раённыя і занальныя адборачныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта стартавалі ў Міжнародны дзень сям'і - 15 мая. Па ўсёй краіне ў гэты перыяд было арганізавана 104 адборачныя туры, у якіх прынялі ўдзел 435 маладых сем'яў з дзецьмі, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, вядуць асабістую падсобную гаспадарку. Пераможцы гэтых тураў цяпер адправяцца на абласныя адборачныя туры", - расказала Ганна Сапоцкая. Паволе яе слоў, першы абласны адборачны тур пройдзе 12 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Далей эстафету прыме 18 чэрвеня Магілёўская вобласць і 19 чэрвеня Мінская вобласць. 20 чэрвеня адбудуцца адразу два абласныя туры - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Завершыць эстафету адборачных тураў 26 чэрвеня Гродзенская вобласць. "Удзельнікам трэба будзе пазмагацца ў сельскагаспадарчых спаборніцтвах і творчых конкурсах, пераможца будзе прадстаўляць вобласць у рэспубліканскім фінале, які з 2020 года ўваходзіць у праграму свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")", - дапоўніла Ганна Сапоцкая. Конкурс праводзіцца БРСМ, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам для папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і побыту, а таксама павышэння ролі і значэння сям'і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, фарміравання ў моладзі пазітыўных адносін да традыцыйных сямейных каштоўнасцей.-0-