Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Выманне з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"
Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы маюць права:
звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя
заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў ёй, калі іншае не прадугледжана
заканадаўчымі актамі;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых
дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана
заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, якая ахоўваецца законам;
атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх); адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні; адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання ), месца знаходжання ў перыяд
ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і
іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб
1. Трэція асобы маюць права:

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі
працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых

заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай;
адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленае шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне
адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

2. Трэція асобы абавязаны:
ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністратыўнага рашэння ў адміністратыўным (пазасудовым ) парадку . разглядае скаргу).
3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку
ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.