Главная / Новости / Новости района
08.03.2025

Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі віншуе жанчын з 8 Сакавіка


З першым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка!

У гэты час сама прырода радуецца і спяшаецца аддаць сваё жыватворнае цяпло менавіта вам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці – жанчынам-працаўніцам. Вы сваімі справамі ўмацоўваеце эканамічны патэнцыял нашага раёна, робіце наш рэгіён больш моцным, камфортным і прывабным.

Нязменным гонарам раёна з’яўляюцца і жанчыны, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці. Сёння на Дзятлаўшчыне жыве больш за тры сотні шматдзетных сем’яў.

Шчырыя словы ўдзячнасці выказваю матулям, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Дзякуючы адкрытасці і цеплыні вашых сэрцаў, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі акружаны клопатам і ўвагай.

У дзень свята жадаю ўсім жанчынам Дзятлаўскага раёна вытворчых і прафесійных поспехаў, міру, дабрабыту, шчасця, каб родныя і блізкія заўжды дарылі любоў і ўвагу, а дасягненні дзяцей напаўнялі душу гонарам.

Са святам!