Главная / Новости / Новости района
27.02.2025

Андрэй Садоўскі ўзнагароджаны Падзячным лістом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Сёння ў Гродне прайшло пасяджэнне Гродзенскага аблвыканкама. Пасля яго завяршэння былі ўрачыста ўручаны Падзячныя лісты Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэю Садоўскаму ўручыў губернатар вобласці Уладзімір Каранік. У ліку ўзнагароджаных – кіраўніцтва вобласці і горада Гродна, старшыні раёнаў, члены Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі сілавога блока вобласці.