26.05.2025

Вучэнні. Прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях


У пасяджэнні камісіі з тэарэтычнай адпрацоўкай аператыўных уводных па ліквідацыі надзвычайных сітуацый прынялі ўдзел намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Ясеў і начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалай Дакучаеў.
Кіраўнікі раённых службаў і арганізацый далажылі аб магчымасцях наяўных сіл і сродкаў па ліквідацыі розных бедстваў.
Чаму гэта важна? У апошнія гады пачасціліся выпадкі прыродных надзвычайных сітуацый – моцныя снегапады, цыклоны, ураганы, пажары, якія прыводзяць да падзення дрэў, адключэнняў электраэнергіі, пашкоджання інфраструктуры і нават чалавечых ахвяр. Каб эфектыўна рэагаваць на падобныя пагрозы, неабходна дакладнае ўзаемадзеянне ўсіх службаў, аснашчаных спецтэхнікай і абсталяваннем.
Увогуле ў ходзе вучэнняў спецыялісты адпрацоўваюць як тэарэтычныя, так і практычныя сцэнарыі па папярэджанні і ліквідацыі бедстваў прыроднага і тэхнагеннага характару. Асаблівая ўвага надаецца аператыўнаму інфармаванню аб надзвычайных сітуацыях, парадку прыцягнення сіл і сродкаў, узаемадзеянню паміж службамі, рэсурснаму забеспячэнню ў ваенны час.
Ірына КАМАРОВА