24.06.2025

Мы не можам змяніць мінулае, але ў нашых сілах абараніць будучыню


Мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у гарадскім скверы Дзятлава
22 чэрвеня 1941 года – сакральная дата ў нашай гісторыі. На Беларусь абрынулася выпрабаванне, цяжар якога навечна пакінуў глыбокі след у народнай памяці.
Каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх, прафсаюзных, піянерскай арганізацый, педагогі і навучэнцы школ райцэнтра.


Па матэрыялах раённай газеты «Перамога»