На чарговым этапе абласных вучэнняў па грамадзянскай абароне, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне, праверылі работу пажарнай дружыны Дзятлаўскага лясгаса.
Згодна з уводнай інфармацыяй гарэў лес ва ўрочышчы Рыбакі. Работнікі арганізацыі павінны былі справіцца з сітуацыяй сваімі сіламі, без падтрымкі падраздзяленняў МНС.
Ратавальнымі работамі кіраваў галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько. На месца здарэння прыбылі дзве аўтацыстэрны і мотапомпа арганізацыі разам з камандай, а таксама – падтрымка ад тэрытарыяльна найбліжэйшай сельскагаспадарчай арганізацыі – СГФ “АграМілк”. Пасля паспяховага завяршэння ліквідацыі ачага ўзгарання механізатары гаспадаркі правялі супрацьпажарнае абворванне.
Куратары вучэнняў ад Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС падзякавалі калектыву лясгаса за зладжанае і хуткае рэагаванне, абмеркавалі з імі нюансы адпрацоўкі лясных пажараў.
Наталля АВЯРЧУК