Выхаванцы дзённага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Падарожжа» Хвінявіцкай сярэдняй школы пабывалі ў пажарнай часці Дзятлаўскага РАНС.
Было цікава прайсціся па каравульным памяшканні, дзяжурнай дыспетчарскай службе, наведаць гараж, убачыць тэхніку, пасядзець у пажарнай машыне і нават прымерыць сапраўднае абмундзіраванне пажарнага (шлем, пальчаткі, пояс з інструментамі).
Ратаўнікі расказалі дзецям пра цяжкую, але цікавую службу, прывялі прыклады з гісторый тушэння пажару і выратавання людзей і жывёл.
Выхаванцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як правільна паводзіць сябеў час пажару, не дапусціць узгарання, выклікаць пажарную службу.
Ангеліна МАЗУРА,
старшы выхавальнік лагера «Падарожжа» Хвінявіцкай сярэдняй школы