Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Дятловский районный исполнительный комитет
Падарункі не заканчваюцца
01.07.2025
Дэлегацыя дзяцей з Данбаса адпачывала і падмацоўвала сваё здароўе на Дзятлаўшчыне, у дзіцячым санаторыі “Баравічок”, на працягу трох тыдняў.
За гэты час пры падтрымцы арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна юныя госці здзейснілі шмат цікавых паездак, у тым ліку наведалі Мірскі замак, Белавежскую пушчу, пабывалі на прадпрыемствах ТАА “Ізакам”, ААТ “Молочный Мир”.
Дзеці атрымалі шмат падарункаў і пачастункаў ад раённых уладаў, грамадскіх дзеячаў і арганізацый раёна, блогераў. Калектывы сельгасарганізацый Дзятлаўшчыны таксама не засталіся ўбаку ад дабрачыннай акцыі, завіталі да дзяцей з сюрпрызамі. Дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Мікалай Шых і яго калегі расказалі школьнікам пра работу сельскай гаспадаркі раёна і на памяць аб сустрэчы падарылі ім сучасныя навушнікі.
© Дятловский районный исполнительный комитет, 2025.