Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі
09.05.2025
У Дзень Перамогі дзятлаўчан і гасцей горада запрасілі на гістарычны экскурс “Сцежкай партызан” з элементамі рэканструкцыі.У гарадскім парку раскінуўся імправізаваны партызанскі лагер, дзе можна было адведаць салдацкай кашы і простых страваў, характэрных для ваеннага часу, пасядзець каля вогнішча, хорам паспяваць “Кацюшу” і “Дзень Перамогі”. Пабываць у партызанскай лазні і пральні, даведацца, чым лячылі параненых тагачасныя дактары, зазірнуць у лясную школу, паслухаць зводкі ад Савецкага інфармбюро, зыграць у гульні і незвычайныя шашкі, нават пабачыць партызанскае вяселле.
© Дятловский районный исполнительный комитет, 2025.