Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Дятловский районный исполнительный комитет
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Аўтапарад з інсталяцыяй на тэму ваенных гадоў
09.05.2025
На плошчы 17 Верасня горада Дзятлава разгарнулася святочная тэатралізавана-музычная праграма, якую падрыхтавалі для землякоў працоўныя калектывы і артысты Дзятлаўшчыны.
Адна за адной па чарзе на цэнтральную пляцоўку свята выязджалі дзесяць машын, кожная з якіх адлюстроўвала фрагмент гісторыі нашага народа. Разам з імі госці мерапрыемства крок за крокам прайшлі ад перадваеннага 1941-га франтавымі шляхамі да пераможнай вясны 1945 года. Праграма ўключала ў сябе 10 эпізодаў, кожны з якіх расказваў сваю гісторыю.
© Дятловский районный исполнительный комитет, 2025.