Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Дзятлаўшчыне завяршыліся вучэнні МНС

26.05.2025
На Дзятлаўшчыне завяршыліся вучэнні МНС

Фінальны дзень абласных комплексных вучэнняў па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваеннага часу быў не менш насычаным за папярэднія.
У заключным этапе вучэнняў прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Сукач. Ён правёў трэніроўку па рэсурсным забеспячэнні падраздзяленняў Дзятлаўскага РАНС і адказаў на пытанні начальніка штаба грамадзянскай абароны раёна, намесніка старшыні райвыканкама  Дзмітрыя Баравіка.
На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння была змадэлявана надзвычайная сітуацыя – выбух балонаў са звадкаваным газам і ўзгаранне, у выніку ўмоўна пацярпелі чатыры чалавекі. У ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны самі работнікі газавай службы, ратаўнікі і аддзяленне хуткай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ, праведзена экстранная эвакуацыя работнікаў арганізацыі.
Завяршальнай падзеяй вучэнняў стала практычная трэніроўка пасяджэння штаба грамадзянскай абароны пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага  пры ўдзеле кіраўнікоў служб і структурных падраздзяленняў райвыканкама з разборам схем рэагавання ў выпадку надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднагага характару. Былі абмеркаваны праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, гатоўнасць да няштатных сітуацый матэрыяльнай базы, транспарту, ключавых службаў раёна.
Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Мікалай Дакучаеў, які разам з калегамі на працягу тыдня інспекціраваў сістэму грамадзянскай абароны Дзятлаўшчыны, ацаніў яе станоўча.
– Па выніках вучэнняў адзначаем добрую падрыхтоўку не толькі кіраўнікоў груп грамадзянскай абароны, але і аварыйных службыў. Было паказана граматнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі, змадэляваныя згодна з заданнем. Тэарэтычныя і практычныя ўводныя адпрацаваны арганізавана, без замінак. Прасочвалася наладжанае ўзаемадзеянне паміх службамі раёна ў вырашэнні тых ці іншых задач.
Наталля АВЯРЧУК

© Дятловский районный исполнительный комитет, 2025.