Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Функцыянаванне электроннай чаргі ў прыгранічных пунктах пропуску абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

22.06.2024
Функцыянаванне электроннай чаргі ў прыгранічных пунктах пропуску абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У парадку дня - пытанні змянення функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску і ўдасканалення законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй.

Члены экспертнага савета падтрымалі прапановы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта па змяненні ўказа Прэзідэнта ад 2 ліпеня 2015 года нумар 305 "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску".

У ходзе пасяджэння дэталёва абмеркаваны палажэнні праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй", які цяпер рыхтуецца Палатай прадстаўнікоў да разгляду ў другім чытанні.

Удзельнікі мерапрыемства прааналізавалі прапануемыя падыходы да пытанняў выкарыстання службовага транспарту, парадку атрымання падарункаў, дэкларавання даходаў і маёмасці асобнымі катэгорыямі ваеннаслужаых, а таксама да ўдасканалення парадку вызначэння памеру ўзнагароджання за аказанне паслуг давернага кіравання долямі ў статутных фондах (акцыямі) камерцыйных арганізацый.

Агульным стала меркаванне аб мэтазгоднасці далейшай сістэмнай і аператыўнай дапрацоўкі праекта закона.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

© Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.