Галоўная / Адно акно

Адно акно

Служба «адно акно» Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Адрас

231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 21 (уваход з тарца)

Рэжым працы

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца - з 8.00 да 17.00;

Серада з 8.00 да 20.00;

Выхадны: субота, нядзеля

Кантактныя
тэлефоны

(8-01563) 27-1-61, 142

Спецыялісты службы
«адно акно»

Ганчар Станіслава Станіславаўна
Вырко Аксана Аляксандраўна

Вышэйстаячы орган - Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3).

 Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:
1. Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асобаў за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
2. Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
3. Аказанне бясплатнай кансультацыйнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
4. Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
5. Выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Для аказання грамадзянам кансультацыйнай дапамогі пры райвыканкаме створана дыспетчарская служба (па прынцыпе «гарачай лініі») – тэл. 27-1-61

У службе «адно акно»:
- ажыццяўляецца выдача унікальнага ідэнтыфікатара – сродкі ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры атрыманні электронных паслуг праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг (спецыяльнага лагіна (імя ўліковага запісу грамадзяніна) і пароля);
- вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадстаўляецца паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца службай «адно акно» Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па заявах грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. N 200 " Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян "

Пералік адміністрацыйных працэдур , якія ажыццяўляюцца ў адносінах суб'ектаў гаспадарання , згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548"Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання"

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў. Падача адміністрацыйнай скаргі

Выдача унікальнага ідэнтыфікатара

Рэквізіты для аплаты

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142